Лоўжа (возера, Полацкі раён)
Лоўжа | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 134 м[1] |
Даўжыня | 0,62 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,2 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,92 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 14,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Ло́ўжа — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дражбітка, за 34 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 7 км на паўднёвы захад ад вёскі Труды.
Плошча возера складае 0,2 км². Даўжыня 0,62 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,92 км. Плошча вадазбору 14,8 км². Катлавіна размешчана сярод балота, схілы яе невыразныя. Берагі сплавінныя. На паўночным захадзе з возера выцякае ручай у раку Дражбітка, на паўднёвым усходзе ўпадае ручай з возера Гародна[2].
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Ліст карты N-35-023. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. Архівавана 1 мая 2013.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 351. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)